Замала актыўных анкет.
Зьмеркаваў паставіць гэтую праграму, каб знайсьці суразмоўніцу для камунікаваньня на беларускай мове. Збольшага, праграма спадабалася, але, на маю думку, вам трэба яе рэклямаваць у розных месцах, каб павялічыць колькасьць карыстальнікаў. Зусім невялікая колькасьць актыўных анкет. Паказвае людзей, якія не карысталіся праграмай 6+ месяцаў. У іншых сэрвісах такіх хаваюць, пакуль яны зноў не пачнуць карыстацца праграмай. Урэшце, зноў жа, вашая праграма мае патрэбу ў рэкляме, каб пра яе даведалася вялікая колькасьць людзей у Беларусі. Буду карыстацца далей, спадзяваюся, што зможаце павялічыць колькасьць актыўных карыстальнікаў, працягнуўшы ўвагу людзей да сваёй праграмы. Справу робіце добрую, але анкет замала.
Show more
Прыкладанне 🥴
Сапраўды файная ідэя! Гэта тое што я доўга шукаў, але калі ласка замяніце слова "прыкладанне" на дадатак, аплікацыю, ці праграму, бо "прыкладанне" гучыць смешна, гэта чыстая калька і па-беларуску ніхто так ня кажа, а так дзякуй вам вялікі!



